Канскі фэстываль-2014. Сьвята не для ўсіх

Прэсавая канфэрэнцыя стваральнікаў фільму Homesman

Прэс-канфэрэныя аўтараў фільму Томі Лі Джонс "Homesman". На фота Майкл Фіцжэральд, Люк Бэсон, Хілары Сўонк і Томі Лі Джонс

Такім чынам актывісты адзначылі міжнародны Дзень барацьбы з гамафобіяй падчас Канскага кінафэстывалю

У беларускім павільёне на Канскім кінафэстывалі прэзэнтавалі беларускі шакаляд з сымболікай чэмпіянату па хакеі

Стваральнікі фільм "Мы браты" прэзэнтавалі трэйлер

Наташа Алам, акторка і мадэль, гераіня фільму "Мы браты"

Мія Васікоўская, Дэвід Кронэнбэрг, Джуліан Мур, Робэрт Патынсан падчас прэс-канфэрэнцыі пра фільму Maps To The Stars / „Мапа зорак“

Аматары кіно зьяжджаюцца ў Францыю, каб паглядзець фільмы з афіцыйнай праграмы фэстывалю. Каб атрымаць запрашэньне, трэба адстаяць увесь дзень у чарзе

Жабрачка зьбірае грошы падчас цырымоніі праходу па чырвоным дыване ў Канах

Падчас фэстывалю ў Каны зьяжджаюцца ня толькі журналісты і зоркі, але і жабракі з ваколіцаў

Моніка Бэлучы прэзэнтуе фільм са сваім удзелам "Цуды"

Андрэй Халпахчы, дырэктар Кіеўскага міжнароднага кінафэстывалю "Маладосьць", распавядае пра падзеі на Майдане

Вакол Палацу фэстываляў дзяжураць сотні ахоўнікаў і паліцыянтаў

Мужчына ў касьцюме "Чалавека-павука" катаецца на ірта-ролерах

Журналіст працуе на падлозе ў сэкцыі кароткамэтражных фільмаў Short Corner

Стваральнікі фільму "Мы браты" прэзэнтавалі трэйлер і абвясьцілі пра ўдзел акторкі Наташы Алам

Дзеці гуляюць зь лёдам, які выкінулі з кавярні побач

Мія Васікоўская, Дэвід Кронэнбэрг, Джуліан Мур, Робэрт Патынсан падчас прэс-канфэрэнцыі стваральнікаў фільму Maps To The Stars / „Мапа зорак“

Журналісты вымушаныя працаваць на падлозе ў калідорах, паколькі месцаў усім не хапае

Чалавек адпачывае на траве побач зь месцам правядзеньня Канскага кінафэстывалю

Робэрт Патынсан падчас прэс-канфэрэнцыі пра фільм Maps To The Stars / „Мапа зорак“

Копія майданаўскай ялінкі і шыны ва ўкраінскім павільёне

Прэзэнтацыя фільму "Карыкатурысты за дэмакратыю": Plantu (France), Willis from Tunis (Tunisia), Boligán (Mexico), Slim (Algeria), Zlatkokvsky (Russia), Rayma (Venezuela) ды іншыя

Ва ўкраінскім павільёне працуюць валянтэры з Майдану