Былыя вязьні: Турма на Акрэсьціна поўная прастытутак

Ізалятар часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна

Арыштаваных прастытутак у турме на менскім завулку Акрэсьціна столькі, што яны займаюць цэлы паверх. Пра гэта сьведчаць палітвязьні, якія вызваліліся 16 траўня.
«Дзяўчат трымаюць на другім паверсе. Там побач з кожнай камэрай стаіць шмат жаночага абутку на высокіх абцасах», — паведаміў Радыё Свабода грамадзкі актывіст Леанід Смоўж, які выйшаў на волю вечарам у пятніцу.

Словы Смаўжа пацьвердзіў іншы вязень Акрэсьціна Дзяніс Карноў.

Сярод тых, хто носіць перадачы на Акрэсьціна, апошнімі днямі таксама заўважаны наплыў маладых жанчынаў — яны прыносяць перадачы сваім таваркам, якія апынуліся за кратамі. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі сваякі палітвязьняў.

Асобы, знаёмыя з сытуацыяй, кажуць, што паслугі менскіх прастытутак, якія парапануюць сябе праз інтэрнэт, на час чэмпіянату сьвету па хакеі падскочылі да 250 эўра.

Міліцыя праводзіць рэгулярныя аблавы на так званай «стомэтроўцы» на праспэкце Незалежнасьці, а таксама каля гатэляў.