Перасяленец з Данбасу: Расейцы плацяць сэпаратыстам 100-400 грн за дзень

«Апалчэнцы» Данбасу

На блёкпостах у раёне Дружкаўкі днём дзяжураць мясцовыя жыхары, а па начах прыбываюць узброеныя расіяне. Менавіта яны расстралялі сьвятара МП.
Пра гэта ў студыі Грамадськага ТВ распавёў уцякач з Данбасу Яўген Шапавалаў.

«Чаму вялікі працэнт жыхароў Данбасу давяраюць расейскім дывэрсантам больш, чым украінскай уладзе? Думаю, калі б ўлада ім заплаціла, яны б яе адразу палюбілі і цалавалі б ва ўсе месцы», – сказаў ён.

Таксама мужчына распавёў, што расіяне плацяць мясцовым «апалчэнцам» ад 100 да 400 грн за дзень. Акрамя таго, некаторых тэрарыстаў расейскія «сьпяцы» забясьпечваюць наркатычнымі рэчывамі, адзначыў ён.