У Данецкай вобласьці абстралялі аўтобус міліцэйскага спэцназу

Прарасейскія вайскоўцы

У Данецкай вобласьці ля пасёлку Мангуш па дарозе з Марыўпаля ў Бердзянск сэпаратысты абстралялі аўтобус з байцамі батальёна спэцназу міліцыі «Азоў», паведамляе МУС Украіны.
Паранены кіроўца. Адзін з нападнікаў забіты, дваіх узялі ў палон, зброю канфіскавалі, заявіў дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка. Сярод затрыманых — «міністар абароны» так званай Данецкай народнай рэспублікі Ігар Какідзянаў.

У МУС падкрэсьлілі, што ля пасёлку быў сапраўдны бой, які доўжыўся больш за гадзіну. Па байцам міліцэйскага спэцназу стралялі з кулямёта і аўтаматаў Калашнікава.