Выканальнік абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны, сьпікер Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў звольніў Уладзімера Неміроўскага з пасады кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Новым губэрнатарам Адэскай вобласьці прызначаны дэпутат, бізнэсмэн і экс-кіраўнік праўленьня найбуйнейшай нафтавай кампаніі «Укрнафта» Ігар Паліца.
СМІ зьвязваюць Паліцу з кіраўніком Днепрапятроўскай абладміністрацыі алігархам Ігарам Каламойскім.
2 траўня ў Адэсе ў выніку сутыкненьняў паміж праўкраінскімі і прарасейскімі актывістамі, паводле афіцыйных зьвестак, загінула 46 чалавек, каля 200 атрымалі раненьні. Мясцовыя жыхары абвінавачваюць у трагедыі ўлады вобласьці, у тым ліку губэрнатара Неміроўскага і кіраўніцтва міліцыі.