Маладафронтаўца Крамянецкага аштрафавалі больш як на 2 мільёны

Зьміцер Крамянецкі

Актывіста «Маладога фронту» Зьмітра Крамянецкага суд Ленінскага раёну Менску аштрафаваў на 15 базавых велічыняў — гэта 2 млн 250 тысяч рублёў.
Суд прызнаў Крамянецкага вінаватым у дробным хуліганстве.

Сам Крамянецкі паведаміў Радыё Свабода, што на вуліцы Маякоўскагыа ў Менску да яго падышлі супрацоўнікі спэцназу міліцыі і паклалі тварам на зямлю.

Крамянецкага затрымалі ў панядзелак, калі ён вяртаўся з працы.