Міколу Дземідзенку арыштавалі на 20 сутак

Мікола Дземідзенка

Актывіста Маладога фронту Міколу Дземідзенку арыштавалі на 20 сутак — нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.
Супрацоўнікі міліцыі Крук і Зянько сьведчылі на судзе, што Дземідзенка спраўляў натуральную патрэбу ў грамадзкім месцы і на заўвагі міліцыі не рэагаваў.

Справу Демідзенкі разглядала судзьдзя Лапо.

Дземідзенка паведаміў Радыё Свабода, што яго затрымалі напярэдадні ля пад’езду дома, дзе ён жыве.