ЗША і G7 гатовыя да новых санкцый супраць Расеі

Прэсавы сакратар Белага Дома Джэй Кэрні

Злучаныя Штаты і іншыя краіны «вялікай сямёркі» гатовыя да ўвядзеньня новых санкцый супраць Расеі, калі яна працягне рабіць замах на сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
Пра гэта заявіў на брыфінгу ў панядзелак у Вашынгтоне прэсавы сакратар Белага Дома Джэй Кэрні.

ЗША, таксама як ЭЗ і іншыя краіны «вялікай сямёркі», гатовыя да новага «больш інтэнсіўнага» раўнду санкцый ў дачыненьні да Расеі, калі яна працягне «замах на сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны», выкарыстоўваючы тыя мэтады, якія прымяняе зараз, або «вырашыць пайсьці яшчэ далей і ўвядзе свае войскі на Украіну», сказаў Карні, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ён падкрэсьліў, што Белы Дом глыбока занепакоены падзеямі ў Адэсе.

Магчымасьць страты Адэсы Украінай падкрэсьлівае неабходнасьць неадкладнай дээскаляцыі крызісу, сказаў прэсавы сакратар Белага Дома.