ЗША лічаць Расею адказнай за гвалт ва ўсходняй Ўкраіне

Намесьнік прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Мэры Харф (Marie Harf)

Дзярждэпартамэнт ЗША высока ацэньвае намаганьні Кіева па прадухіленьні далейшай эскаляцыі і ахвяр сярод мірнага насельніцтва на ўсходзе Ўкраіны «незалежна ад таго, на чыім баку гэтыя грамадзяне».
ЗША таксама вітаюць крокі, прынятыя ўрадам для ўстанаўленьня спакою і для аб’ектыўнага расьсьледаваньня трагічных падзей 2 траўня ў Адэсе.

«Мы аплядуем прэм’ер-міністру Ўкраіны Яцанюку, які зрабіў захады для правядзеньня незалежнага, стараннага расьсьледаваньня», — заявіла на брыфінгу ў Вашынгтоне намесьнік прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Мэры Харф.

Яна таксама ўсклала адказнасьць за сутыкненьні, якія працягваюцца на ўсходзе Ўкраіны на расейскі бок:

«Расейскі спэцназ, які перайшоў межы іншай краіны, і які працягвае спробы падарваць сувэрэнітэт гэтай краіны, а таксама прарасейскія сілы чыняць гвалт. Украінскі ўрад прымае неймаверныя намаганьні, каб абараніць сваіх грамадзян», — сказала Харф, якую цытуе «Голас Амэрыкі».

http://www.golos-ameriki.ru/contentlive/ukraine-developments-live/1854761.html#liveblog4503