Фотафакт: Шасьціклясьнікі ў Магілёве пішуць у сшытках беларускай лацінкай

Юрась Каласоўскі — настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў Магілёўскай гарадзкой гімназіі № 1 — напісаў у сваім фэйсбуку, што яго вучні пішуць беларускай лацінкай.

Пачалося ўсё, як ён кажа, з Дня роднай мовы, калі настаўнік паказаў, як карыстацца беларускім лацінскім альфабэтам. Пісаць лацінкай — была ініцыятыва саміх вучняў, — кажа Каласоўскі.