Дар’я Ліс: «Хачу адчыніць у Залесьсі безбар’ерную кавярню»

Your browser doesn’t support HTML5

Яна складае вершы і апавяданьні, піша зацемкі і эсэ для розных выданьняў, асвойвае новыя кампутарныя праграмы і сьветла ўсьміхаецца кожнаму дню. Але жорсткая рэчаіснасьць вельмі часта ставіць непераадольныя бар’еры на шляху інваліднага вазка шчодра адоранай дзяўчыны. Дар’я Ліс са слыннага мястэчка Залесьсе, якое некалі было Паўночнымі Афінамі для роду Агінскіх, — гераіня новага выпуску праграмы Сталкеры Свабоды.