МЗС зноў раіць беларусам устрымацца ад паездак ва Ўкраіну

Будынак МЗС

У сувязі з падзеямі ва Ўкраіне Міністэрства замежных спраў Беларусі зноў настойліва рэкамэндуе беларускім грамадзянам устрымацца бяз крайняй неабходнасьці ад паездак ва Ўкраіну.

«Грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія ў цяперашні час знаходзяцца ва Ўкраіне, настойліва рэкамэндуем пазьбягаць удзелу ў палітычных акцыях і масавых мерапрыемствах да поўнай нармалізацыі абстаноўкі», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС.