У Данецку колькасьць пацярпелых узрасла да 26-ці

Пра гэта УНІАН паведамілі ў дэпартамэнце аховы здароўя Данецкай абласной дзяржадміністрацыі.
Паводле паведамленьня, у выніку ўзброенага супрацьстаяньня пры штурме пракуратуры Данецкай вобласьці (па стане на 19.30) да мэдыкаў зьвярнуліся 26 чалавек, усе яны дастаўляліся ў розныя лячэбна-прафіляктычныя ўстановы гораду (нэўрахірургічныя і траўматалягічныя аддзяленьні). Пасьля аказаньня дапамогі 24 чалавекі адпушчаныя на амбуляторнае лекаваньне, двое – шпіталізаваныя ў нэўрахірургію.

На месцы здарэньня працавалі тры брыгады хуткай мэдычнай дапамогі.

Як паведамляў раней УНІАН, у Данецку ў выніку штурму абласной пракуратуры пацярпелі 15 чалавек.