Жана Літвіна і Андрэй Пачобут — у сотні герояў сусьветнай журналістыкі

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» упершыню склала сьпіс «Сто герояў інфармацыі». У яго увайшлі журналісты з 65 краінаў ва ўзросьце ад 25 да 75 гадоў. З Эўропы ў ганаровы сьпіс патрапілі восем чалавек.
Беларускія журналісты Жана Літвіна і Андрэй Пачобут абраныя за іх адданае служэньне свабодзе інфармацыі і ідэяў.

«Гэтыя „героі інфармацыі“ зьяўляюцца крыніцай натхненьня для ўсіх, хто шукае свабоду. Бязь іх і настойлівасьці і адданасьці, без такіх як яны проста немагчыма было б пашыраць межы свабоды», — сказаў генэральны сакратар «Рэпарцёраў без межаў» Крыстоф Дэлуар.

Падрабязнасьці і інтэрвію з ляўрэатамі — пазьней на нашым сайце.