Грыбаўскайце запрашае заснавальніка Вконтакте ў Літву

Павал Дураў

«Павал Дураў, заснавальнік найбуйнейшай расейскай сацыяльнай сеткі, ня мае месца ў сваёй краіне, але дзверы адкрытыя для яго ў Эўропу і Літву».
Такі запіс зьявіўся ў афіцыйным твітары літоўскага прэзыдэнта Далі Грыбаўскайце.

Заснавальнік Вконтакте Павал Дураў абвінаваціў ФСБ Расеі ў ціску і патрабаваньні выдаць зьвесткі актывістаў Эўрамайдану. Урэшце Дураў выехаў з Расеі і днямі атрымаў грамадзянства Сэн-Кітса.

Павал Дураў паведаміў у сацыяльных сетках, што разам 11 праграмістамі знаходзіцца ў Эўропе і шукае месца, каб распачаць новы праект.