«Газпрам» прызнаў, што з-за санкцыяў можа страціць давер інвэстараў

Любое пашырэньне заходніх санкцый супраць Расеі можа мець сур’ёзныя наступствы для бізнэсу і цэн на акцыі «Газпраму». Пра гэта гаворыцца ў заяве газавай манаполіі.
У «Газпраме» прызналі, што з-за санкцый Захаду кампанія ня зможа прыцягваць пазыкі на міжнародных рынках.

Расейская кампанія таксама сьцьвярджае, што рознагалосьсі з нагоды коштаў газу з Кіевам могуць парушыць экспарт газу ў Эўропу па газаправодах, якія перасякаюць Украіну.

«Газпрам» і яго мэнэджэры да гэтага часу ня ўключаны ў сьпіс санкцый ЗША ці Эўрапейскага саюза з-за дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне.

«Газпром» забясьпечвае каля 30 % газу ў Эўропе.

Заява кампаніі зьявілася пасьля таго, як Вашынгтон і Эўразьвяз увялі новыя санкцыі ў дачыненьні да Расеі.