Сустрэча з дысыдэнтам Міхасём Кукабакам. Жывы эфір

Міхась Кукабака

Публічную сустрэчу з дысыдэнтам-антысаветчыкам, праваабаронцам і публіцыстам Міхасём Кукабакам ладзіць праваабарончы цэнтар «Вясна».
Міхась Кукабака — актыўны змагар з камуністычным рэжымам, за плячыма ў яго чатыры палітычныя судзімасьці і каля 17 гадоў зьняволеньня ў турмах, лягерах і псыхбальніцах. Быў апошнім «палітычным» у пермскіх лягерах, бо адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні. Вызвалілі яго ў сьнежні 1988 году ў сувязі з гарбачоўскай амністыяй палітвязьняў. Быў рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР па ўсіх абвінавачваньнях у 1991 годзе, тады ж вярнуўся ў Беларусь, дзе меў намер працягнуць праваабарончую дзейнасьць, але гэтага не пажадалі мясцовыя ўлады. Дысыдэнт ізноў мусіў зьехаць, перабраўся ў Маскву, дзе жыве і цяпер.