Velcom стварыў мабільны дадатак для беларускай мовы

Кампанія velcom стварыла бясплатны мабільны дадатак для прыстасаваньняў «moVa», каб пашырыць ужываньне беларускай мовы ў мабільных зносінах.
У апісаньні дадатку на Google Play і iOS, дзе яго і можна спампаваць на мабільны тэлефон гаворыцца:

— Усталюйце і пішыце па-беларуску: SMS-паведамленні, пасты ў сацыяльных сетках: facebook, twitter, vkontakte. Карыстайцеся беларускай!