Клічко імправізавана сустракаецца з выбарцамі

Your browser doesn’t support HTML5

Праз месяц ва Ўкраіне адбудуцца датэрміновыя выбары ў асноўныя выканаўчыя і заканадаўчыя органы ўлады. Аналітыкі адзначаюць нязвыклую інэртнасьць кандыдатаў на дзяржаўныя пасады, якія яўна не пасьпяваюць наладзіць агітацыйныя кампаніі ў абмежаваны тэрмін — на ўсё пра ўсё ёсьць толькі два месяцы. Аднак нашаму карэспандэнту Ігару Карнею ўдалося паназіраць за імправізаванай сустрэчай галоўнага прэтэндэнта ў мэры Кіева Віталя Клічко з жыхарамі горада.