Заводзкі суд Менску будзе судзіць Дабратвора

Ільля Дабратвор

«Судзіць Ільлю будуць 23 красавіка ў Заводзкім судзе. Вядома, што ён зьвязвае затрыманьне з будучым Чарнобыльскім шляхам», — заявіў Радыё Свабода прадпрымальнік Алесь Макаеў.
Грамадзкага актывіста Ільлю Дабратвора затрымалі ўвечыры 22 красавіка.

На Дабратвора склалі пратакол за непадпарадкаваньне міліцыі.