Ва Ўкраіну прыбыў віцэ-прэзыдэнт ЗША Байдэн

Архіўнае фота. 18 сакавіка 2014 году, Варшава

У Кіеве ад візыту Джо Байдэна чакаюць пацьверджаньня інтэнсіўнага дыялёгу паміж Украінай і ЗША.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, у аэрапорце «Барыспаль » віцэ-прэзыдэнта ЗША сустракалі в.а. міністра замежных спраў Андрэй Дэшчыца і амбасадар ЗША ва Ўкраіне Джэфры Пайет.

Выхаду віцэ-прэзыдэнта ЗША да прадстаўнікоў СМІ не было.

У інтэрвію журналістам Дэшчыца сказаў:

«Мы чакае, што будзе пацьверджана чарговы раз інтэнсіўнасьць дыялёгу паміж Украінай і ЗША і працягнутыя дамоўленасьці, якія былі дасягнуты падчас візыту прэм’ер-міністра Украіны ў ЗША», — сказаў Дэшчыца.