Украіна: Турчынаў абяцае зьмяніць Канстытуцыю і дэцэнтралізаваць уладу

Аляксандар Турчынаў

Выканальнік абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў паабяцаў, што кіраўніцтва дзяржавы пры падтрымцы большасьці ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны прыкладзе ўсе намаганьні для неадкладнага разгляду адпаведных зьмяненьняў да Канстытуцыі Ўкраіны і правядзеньня ва Ўкраіне рэформы мясцовага самакіраваньня й арганізацыі ўлады ў рэгіёнах, прадугледзеўшы дэцэнтралізацыю ўлады й пашырэньне паўнамоцтваў тэрытарыяльных супольнасьцяў.

«Для дасягненьня міру і ўзаемаразуменьня паміж грамадзянамі Ўкраіны будзе забясьпечана права абласным, гарадзкім і раённым саветам прымаць рашэньні адносна прадастаўленьня на тэрыторыі адпаведнага рэгіёну адначасова зь дзяржаўнай украінскай мовай афіцыйнага статусу расейскай або іншым мовам, на якіх гаворыць большасьць мясцовага насельніцтва», — перадае словы Турчынава УНІАН.