Хейг: Расея падштурхоўвае Ўкраіну да прорвы

Ўільям Хейг

Расея сьвядома падштурхоўвае Ўкраіну да прорвы, заявіў міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Ўільям Хейг.
Паводле яго, дзеяньні Масквы павялічваюць рызыку пачатку сілавой канфрантацыі ў рэгіёне.

Расея стаіць перад выбарам – выкарыстоўваць дыпляматыю ці іншыя сродкі, наступствы гэтага выбару яна будзе адчуваць у бліжэйшыя 10 гадоў, дадаў ён.

Раней міністар замежных спраў Брытаніі заявіў, што Расеі можа пагражаць даўгачасная «ізаляцыя і стагнацыя» з-за крызісу ва Ўкраіне і заклікаў краіны ЭЗ не баяцца запалохваньняў з боку Масквы.

У артыкуле, апублікаваным у выданьні Sunday Telegraph, Хейг адзначае, што Захаду сёньня варта абдумаць новы рэжым адносін з Расеяй, які будзе адрозьнівацца ад падыходу, што практыкаваўся ў апошнія 20 гадоў.