Украінскія танкі і БТРы падышлі да Славянску

Мэханізаваныя падразьдзяленьні ўкраінскага войска падышлі да Славянску, у якім прарасейскія сілы ўжо некалькі дзён утрымліваюць уладныя будынкі.
Карэспандэнты Associated Press і AFP паведамілі, што назіралі 15 красавіка калёну бронетранспарцёраў і танкаў у паўночных ваколіцах Славянску.

Напярэдадні выканаўца абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандр Турчынаў заявіў пра гатоўнасьць выкарыстоўваць войскі для аднаўленьня ўрадавага кантролю над дзесяткам гарадоў на ўсходзе Украіны, у якіх сэпаратыстамі былі захопленыя адміністрацыйныя будынкі.