У Славянску вызваленыя ўправы СБУ, МУС і мэрыя, — СМІ

У Славянску падчас контртэрарыстычнай апэрацыі будынак СБУ, ўпраўленьня МУС, а таксама мэрыя вызваленыя ад расейскага спэцназу.

Пра гэта паведамляюць відавочцы здарэньня і карыстальнікі Facebook, перадае Еспресо.TV.

Паводле інфармацыі, апублікаванай у сацсетках, на гэты момант ідуць перастрэлкі на двух блёк-пастах ў горадзе. Пры штурме пазыцыяў расейскага спэцназу ўжываліся баявыя верталёты (як мінімум два Мі-24), а таксама гранатамёты. Асноўную частку апэрацыі выканалі спэцпадразьдзяленьні СБУ. Падчас спэцапэрацыі параненыя як мінімум тры чалавекі зь ліку сэпаратыстаў.

Сачыце за разьвіцьцём падзеяў тут >>