Баўмгертнэру працягнулі хатні арышт

Басманны суд Масквы працягнуў да 14 ліпеня хатні арышт былому генэральнаму дырэктару «Уралкалію» Уладзіславу Баўмгертнэру, якога абвінавачваецца ў злоўжываньні паўнамоцтвамі.
Прадстаўнік суда паведаміла Інтэрфаксу, што было задаволена хадайніцтва сьледзтва аб працягу хатняга арышту Баўмгертнэра на тры месяцы.

Экс-гендырэктар «Уралкалію» быў арыштаваны ў Менску летам мінулага года. 22 лістапада прадпрымальніка экстрадзіравалі ў Расею, дзе ён быў узяты пад варту. 10 сьнежня Басманны суд Масквы зьмяніў яму меру стрыманьня на хатні арышт.