Фота і відэа антытэрарыстычнай апэрацыі ў Харкаве

МУС Украіны апублікавала фота і відэа па выніках правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі ў Харкаве.
Сілавікі вызвалілі памяшканьне Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі ды затрымалі каля 70 чалавек, якіх падазраюць у супрацьпраўных дзеяньнях, зьвязаных з сэпаратызмам, арганізацыяй масавых беспарадкаў, прычыненьнем шкоды здароўю людзей і парушэньнем яшчэ цэлага шэрагу крымінальных артыкулаў.

Агнястрэльная зброя і спэцсродкі не выкарыстоўваліся.