Абама павіншаваў аўганцаў з выбарамі

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама павіншаваў ад імя амэрыканскага народа мільёны аўганцаў, якія, як ён выказаўся, з энтузіязмам прынялі ўдзел у сёньняшніх гістарычных выбарах.
Амэрыканскі лідэр нагадаў, што ў выніку гэтых выбараў у Аўганістане адбудзецца першая дэмакратычная перадача ўлады ў гісторыі. Цяпер аўганцы прымаюць на сябе поўную адказнасьць за сваю краіну, пасля таго, як ЗША і партнэры па ваеннай кааліцыі вывядуць свае войскі, заявіў прэзыдэнт ЗША .

Па словах прэзыдэнта Абамы, гэтыя выбары маюць вырашальнае значэньне для забесьпячэньня дэмакратычнай будучыні Аўганістана.

Прэзыдэнт ЗША аддаў даніну павагі многім амэрыканцам - ваенным і цывільным - якія ахвяравалі для падтрымкі аўганскага народа, калі ён прымае на сябе адказнасьць за сваю будучыню.

ЗША працягваюць падтрымліваць сувэрэнны, стабільны, адзіны і дэмакратычны Аўганістан і з нецярпеньнем чакаюць працягу супрацоўніцтва з новым урадам, абраным аўганскім народам на аснове ўзаемнай павагі гаворыцца ў заяве прэзыдэнта ЗША, распаўсюджанай прэс - службай Белага дому.