«Макдоналдс» спыняе працу ў Крыме

Праца устаноў «Макдоналдс» у Сімферопалі, Севастопалі і Ялце часова прыпыненая, паведамляецца на сайце ўкраінскага падразьдзяленьня амэрыканскай кампаніі фаст-фуду.
«У сувязі з вытворчымі прычынамі, незалежнымі ад «Макдоналдс», дзейнасьць устаноў, разьмешчаных у Сімферопалі, Севастопалі і Ялце, была часова прыпыненая. Мы спадзяемся, што зможам аднавіць іх працу, як толькі зьявіцца такая магчымасьць», – гаворыцца ў паведамленьні.

Паведамляецца таксама, што ўсе супрацоўнікі гэтых рэстаранаў могуць перавесьціся ў любы іншы «Макдональдс» ва Ўкраіне з захаваньнем займаных пасадаў, акладаў і тарыфаў, аплатай пераезду супрацоўнікаў і членаў іх сем'яў на новае месца жыхарства, а таксама забесьпячэньнем жыльля на тэрмін 3 месяцы за кошт кампаніі.