Лябедзька выйшаў з ізалятара пасьля 15 сутак арышту

Your browser doesn’t support HTML5

На волю з ізалятара на Акрэсьціна выйшаў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які адбыў 15 сутак арышту за перадвыбарчы пікет у Менску. Падчас знаходжаньня ў турме на Акрэсціна зьняволеным прапанавалі паўдзельнічаць у мясцовых выбарах, але Анатоль Лябедзька і іншыя «палітычныя» адмовіліся ад удзелу ў галасаваньні.