Турэцкія авіялініі адмянілі палёты ў Сімфэропаль

У сувязі з абмежаваньнямі, якія ўвяла Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі, паводле якіх палёты не павінны зьдзяйсьняцца ў рэгіёны, статус якіх не прызнаны міжнароднай супольнасьцю, усе рэйсы «Турэцкіх авіяліній» у Крым адмененыя да 17 чэрвеня.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт авіякампаніі. Іншая турэцкая кампанія, AtlasJet, паведаміла аб прыпыненьні палётаў ў Сімфэропаль пакуль да 9 красавіка.
«Міжнародныя авіялініі Ўкраіны» адмянілі рэйсы ў Крым да 29 красавіка.
Такім чынам, пакуль што ў Крым зьдзяйсьняюць палёты толькі самалёты расейскіх авіякампаній.