Эфір з Ганнай Соўсь ад 18.00. Як ЗША дапамогуць Украіне

Арышты за Дзень Волі. Максіму Вінярскаму 15 сутак, Аляксандру Блізьнюку 5 сутак.

ЗША і Эўразьвяз узмацняюць ціск на Маскву.

Ці ня стане Беларусь наступным Крымам? Абмяркоўвалі на палітычным брыфінгу ў Вашынгтоне.

Новаабраны дэпутат паламаў Пагоню з карціны Алеся Пушкіна.

З сэрыі новых марак да 70-годзьдзя вызваленьня Беларусі, Украіны і Расеі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зьнікла Ўкраіна.

На Дзень Волі былі заблякаваныя сайт «Нашай Нівы» і жывая відэатрансьляцыя Радыё Свабода. Як абмінаць блякаваньні?

Сёньня я прашу вас адказаць на пытаньне: Як вы ацэньваеце рэакцыю ўладаў Беларусі на падзеі вакол Крыму і Ўкраіны? Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.