Лідэр «Правага сэктару» запатрабаваў адстаўкі кіраўніка МУС

Дзьмітры Яраш

Лідэр «Правага сэктару» Дзьмітры Яраш сёньня запатрабаваў адстаўкі Арсена Авакава з пасады міністра ўнутраных спраў. Яраш адзначыў, што робіцца «контррэвалюцыйны ціск на Майдан і на «авангард рэвалюцыі „Правы сэктар“».
„Забойства, а менавіта так мы трактуем тое, што адбылося сёньня ноччу з нашым пабрацімам Аляксандрам Музычкам, таму пацьверджаньне“, — сказаў ён.

Лідэр „Правага сэктару“ заявіў, што ў арганізацыі ўсьведамляюць, што ёсьць шмат жадаючых дэстабілізаваць сытуацыю ва Ўкраіне з тым, каб агрэсія з Крыма перакінулася на мацерыковую частку краіны.

«„Правы сэктар“ выступаў і выступае за мір, спакой і стабільнасьць у нашай дзяржаве і зробіць усё, што ад нас залежыць, каб ніякіх інцыдэнтаў ва Ўкраіне не адбывалася. Але пры гэтым мы не можам моўчкі назіраць за актыўнай контррэвалюцыйнай дзейнасьцю Міністэрства ўнутраных спраў. У сувязі з гэтым мы патрабуем неадкладнай адстаўкі міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава, арышту камандзіра спэцпадразьдзяленьня „Сокал“, арышту тых, хто вінаваты ў забойстве», — сказаў Дзьмітры Яраш.

Аляксандар Музычка, больш вядомы як Сашко Білы, быў каардынатарам «Правага сэктару» ў Заходнім рэгіёне. У ноч на 25 сакавіка 2014 году ён быў забіты ў кавярні «Тры карасі» каля Роўна падчас спэцапэрацыі. Пра гэта паведаміў першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Украіны Ўладзімер Еўдакімаў.