Дзьмітрука і Шурхая трымаюць у пастарунку

Зьміцер Шурхай

Затрыманых кіраўніка Камітэту салідарнасьці з Украінай, сустаршыню аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Георгія Дзьмітрука і каардынатара БХД па Берасьцейскай вобласьці Зьмітра Шурхая ўжо дзьве з паловай гадзіны трымаюць у Ленінскім РУУС Берасьця. Актывістаў затрымалі пасьля сустрэчы з генэральным консулам Украіны ў Берасьці.

Як апавёў карэспандэнту Свабоды старшыня грамадзкага Камітэту салідарнасьці з Украінай Георгі Дзьмітрук, супрацоўнікі міліцыі кажуць, што актывісты нібыта перавозілі наркотыкі і будзе агляд машыны. Спадар Георгі назваў такія абвінавачаньні абсурднымі.

«Нас затрымалі адразу пасьля сустрэчы з консулам. З консулам мы абмяркоўвалі сытуацыю ва Ўкраіне і тое, чым мы можам дапамагчы. Мы выказалі падтрымку ўкраінскаму народу».