Дзяніса Садоўскага выпусьцілі на волю

Your browser doesn’t support HTML5

Дзяніс Садоўскі расказвае, як галасавалі на Акрэсьціна

Дзяніса Садоўскага, сустаршыню аргкамітэту стваранай Партыі БХД, арыштавалі на двое сутак. Аднак яго вызвалілі адразу ў залі суду, бо сваё пакараньне ён ужо адбыў.
Судзьдзя Сяргей Германовіч прызнаў Садоўскага вінаватым у дробным хуліганстве.

Дзяніса Садоўскага абвінавацілі ў тым, што ён нібыта правакаваў канфлікт з Валянцінай Касьцюкевіч, старшынёй камісіі выбарчага ўчастка № 53 20-й Чыгуначнай акругі Менску.

Садоўскага затрымалі 23 сакавіка, калі ён спрабаваў высьветліць прычыну выдаленьня з участка назіральніцы ад БХД.