Кандыдата ў дэпутаты будуць судзіць за ўлёткі на дазволены Дзень волі

Кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антона Жылко будуць судзіць за распаўсюд улётак аб сьвяткаваньні Дня волі 25 сакавіка — акцыі, дазволенай Менгарвыканкамам.
Напярэдадні ён быў затрыманы каля ўваходу ў мэтро на станцыю «Трактарны завод», дзе разам з сваёй даверанай асобай Ганнай Канапацкай раздаваў улёткі і запрашэньні на сустрэчу з выбарцамі.

У выніку на Антона Жылко быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 23.32 аб парушэньні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Суд адбудзецца 24 сакавіка.