Зьніжэньне рэйтынгаў і санкцыі абвалілі фондавы рынак Расеі

Расійскі фондавы рынак сёньня раніцай знаходзіцца пад ціскам. Па стане на 12:00 па маскоўскім часе індэкс РТС губляе амаль 4% , індэкс ММВБ — больш за 3%.
Такая рэакцыя рынку на ўвядзеньне з боку ЗША і Эўразьвязу новых санкцый супраць Расеі за анэксію Крыму.

Таксама на зніжэньне каціровак паўплываў прагляд рэйтынгавымі агенцтвамі Fitch і Standard & Poor’s прагнозу доўгатэрміновага рэйтынгу дэфолту эмітэнта Расіі, які цяпер знаходзіцца на ўзроўні ВВВ, да адмоўнага са стабільнага.