Рада Бясьпекі ААН зноў абмяркуе Ўкраіну

Арсені Яцанюк

Рада Бясьпекі ААН правядзе сёньня, 19 сакавіка, восьмую з пачатку месяца сустрэчу па Ўкраіне.
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва ІТАР-ТАСС.

«Рада Бясьпекі правядзе адкрытую сустрэчу па Ўкраіне. Са справаздачай выступяць намесьнік генэральнага сакратара ААН Ян Эліясан і памочнік генэральнага сакратара па правах чалавека Іван Шымановіч», — паведамілі ў місіі Ўкраіны ў ААН.