Расея цэніць «Бэркут» і дапаможа яму

«Бэркут» у часе разгону пратэстаў на Эўрамайдане

Міністар унутраных спраў Расеі Калакольцаў упэўнены, што прафэсійныя якасьці супрацоўнікаў украінскага «Бэркута» будуць запатрабаваныя ў МУС РФ.
Паводле яго, месца і рэгіён будучай службы ўкраінскім міліцыянтам навязваць ня будуць, але прапануюць ім службу ў тых падразьдзяленьнях паліцыі, дзе вопыт іх мінулай працы спатрэбіцца больш за ўсё, перадае РІА Навіны.

Сем'ям супрацоўнікаў украінскага міліцэйскага спэцназу «Бэркут», якія хочуць пераехаць у Расею, дапамогуць з жыльлём і навучаньнем дзяцей, заявіў кіраўнік МУС РФ Уладзімер Калакольцаў.

«Бэркутаўцы» і члены іх сем'яў фактычна трапілі ў надзвычайную сытуацыю. Таму кожнай сям'і будзе аказаная дапамога для ўладкаваньня на новым месцы – і ў жыльлёвых пытаньнях, і ў навучаньні дзяцей», – сказаў міністар у інтэрвію газэце «Коммерсант», апублікаваным у сераду.

Акрамя таго, Калакольцаў упэўнены, што прафэсійныя якасьці супрацоўнікаў «Бэркута» будуць запатрабаваныя ў МУС РФ. Паводле міністра, месца і рэгіён будучай службы ўкраінскім міліцыянтам навязваць ня будуць, але прапануюць ім службу ў тых падразьдзяленьнях паліцыі, дзе вопыт іх мінулай працы спатрэбіцца больш за ўсё.

У лютым Арсен Авакаў, на якога парлямэнт Украіны часова ўсклаў выкананьне абавязкаў міністра ўнутраных спраў, расфармаваў падразьдзяленьне спэцназу «Бэркут».