СБУ абяцае прыадкрыць архівы КДБ

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы СБУ.

Спрашчэньне доступу грамадзянаў да дакумэнтаў савецкіх спэцслужбаў стане адной з галоўных задач архіву. Паводле Ігара Куліка, у папярэднія гады сыстэмна ствараліся штучныя перашкоды дасьледчыкам і навукоўцам.

Ён апавёў, што ўваходзіць у склад групы экспэртаў, сабранай Цэнтрам дасьледаваньняў вызвольнага руху, актыўна распрацоўвае новыя законапраекты, якія істотна спросьцяць доступ да дакумэнтаў савецкіх спэцслужбаў.