Расейскіх вайскоўцаў у Крыме і на межах Украіны ўжо 60 тысяч

Пра гэта паведаміла ў сваёй заяве Міністэрства абароны Ўкраіны, перадае Голас Амэрыкі.
Міністэрства абароны заявіла, што пагадненьне з расейскімі вайскоўцамі аб спыненьні правакацый у Крыме, па ўсім відаць, выконваецца.

Разам з тым, як адзначае міністэрства, Расея разьмясьціла да 60 тысяч сваіх вайскоўцаў у Крыме і ўздоўж межаў з Украінай, якія, як заявіла міністэрства, Украіна мае намер абараняць.