У Харкаве прарасейскія актывісты палілі кнігі і ўкраінскую сымболіку

Прарасейская акцыя ў Харкаве

Удзельнікі прарасейскага мітынгу ў Харкаве зноў разграмілі офісы грамадзкіх арганізацыій «Просвіта» і «Патріот України». Актывісты ўвараваліся ў памяшканьне па Рымарскай вуліцы, 18, дзе месьцяцца офісы арганізацый, і разграмілі іх.
На вуліцу праз разьбітыя шыбы выкінулі літаратуру і сымболіку, якія пазьней падпілілі.

На фасадзе будынку пакінулі надпіс «Харкаў — Расея». У двары будынку быў разгромлены мікрааўтобус.

Пасьля перастрэлкі 15 сакавіка будынкі «Просвіти» і «Патріота України» былі апячатаныя.

На месца прыбылі дзьве пажарныя машыны.

Пасьля разгрому прарасейскія актывісты накіраваліся на плошчу Свабоды — паведамляе УНІАН.