Каля 10 чалавек затрыманыя на пікеце АГП

Падчас перадвыбарчага пікету АГП на Камароўцы АМАП забраў усіх удзельнікаў.
Як паведамілі ў прэс-службе партыі, удзельнікі былі ў майках з партрэтамі палітзьняволеных і меркавалі правесьці пікет у знак салідарнасьці зь імі.

Сярод затрыманых — Анатоль Лябедзька, Уладзімер Раманоўскі, Ганна Канапацкая, журналісты Алесь Сіліч і Натальля Валакіда. Усяго каля 10 чалавек.

Як мяркуецца, затрыманых павезьлі ў РАУС Савецкага раёну. Туды цяпер накіроўваюцца іншыя актывісты АГП.