Кітай хоча стаць пасярэднікам у крымскім крызісе

Кітай прапанаваў сваё пасярэдніцтва ў рашэньні «ўкраінскага крызісу».
Пасол КНР у ААН выступіў з прапановай па ўрэгуляваньні крызісу, выкліканага расейскай ваеннай інтэрвэнцыяй у Крыме.

Пасол КНР у ААН Лю Цзэі падкрэсьліў, што КНР мае намер выступіць пасярэднікам і садзейнічаць дыялёгу паміж бакамі, паведамляе Reuters.

Кітайскі плян прадугледжвае наступныя крокі:

1. Як мага хутчэй заснаваць міжнародны каардынацыйны орган з удзелам усіх зацікаўленых бакоў;

2. Ўстрыманьне бакоў ад любых дзеяньняў, здольных прывесьці да далейшай эскаляцыі канфлікту.

3. Ліквідацыю разыходжаньняў шляхам дыялёгу і перамоваў.

Раней паведамлялася, што Расея наклала вэта на праект рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН па крымскім рэферэндуме, Кітай пры галасаваньні ўстрымаўся.