Крымская авіябаза выкладае хроніку свайго змаганьня на сайт

Украінскія вайскоўцы ідуць на сваю базу ў Бэльбэку 4 сакавіка

У ўкраінскай авіябазы «Бельбек» пад Севастопалем зьявіўся свой ​​сайт.
Гэты сайт створаны сіламі вайсковай часткі А-4515 для паказу рэальнага становішча ў гарнізоне.

Сёньня на сайце выстаўленае відэа пажару, які ўспыхнуў ўначы на тэрыторыі аэрадрому. Непадалёк ад падпаленай электраўстаноўкі знаходзіліся склады паліва. Пажар удалося патушыць.

На сайце прыводзяцца словы аднаго з расейцаў, якія ахоўваюць аэрадром, што «электраўстаноўку падпаліў невядомы».