Вайна ў Крыме. Галоўнае за ноч на 12 сакавіка

Агляд падзеў мінулай начы
Дзеячы культуры Расеі выступілі з калектыўнай заявай, у якой выказалі падтрымку прэзыдэнту Ўладзімеру Пуціну. Усяго 83 асобы падтрымалі дзеяньні Расеі ў Крыму.

Разам з тым, актор Сяргей Бязрукаў у сваім фэйсбуку напісаў адваротнае, у прыватнасьці, што ён супраць гэтай вайны.

Дзейны Старшыня АБСЭ Дыдзье Буркгальтэр заявіў, рэфэрэндум па Крыме, заплянаваны на 16 сакавіка 2014, супярэчыць Канстытуцыі Ўкраіны і павінен лічыцца незаконным.

МЗС Украіны выказала рашучы пратэст з нагоды заявы МЗС Расеі аб прызнаньні правамернаю так званае «дэкларацыі аб незалежнасьці Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Сэвастопаля».

Тым часам, Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША асудзіла ў сваёй рэзалюцыі парушэньне сувэрэнітэту, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны.

Крымскія татары будуць байкатаваць рэфэрэндум 16 сакавіка ў Крыме, нягледзячы на тое , што яго вынік ужо вядомы загадзя. Пра гэта ў праграме "Свабода слова" тэлеканалу ICTV заявіў старшыня Мэджлісу Рэфат Чубараў.