Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскія татары будуць адкрыта байкатаваць рэфэрэндум


Рэфат Чубараў
Рэфат Чубараў

Крымскія татары будуць байкатаваць рэфэрэндум 16 сакавіка ў Крыме, нягледзячы на тое , што яго вынік ужо вядомы загадзя. Пра гэта ў праграме " Свабода слова " тэлеканалу ICTV заявіў старшыня Мэджлісу Рэфат Чубараў.

«Сёння ўсе раптам палюбілі крымскіх татараў. Крымскататарскаму фактару будзе нададзеная найбольшая ўвага. Нам трэба і далей дзейнічаць паводле сумленьня. Гэта наша зямля. У нас ніхто не пытаўся, калі распрацоўвалі нейкія пляны. Рэфэрэндуму, з майго пункту гледжаньня, быць ня можа. Мы будзем адкрыта байкатаваць рэфэрэндум. Хоць ведаем, што яго вынік ужо вядомы загадзя» , - сказаў Чубараў.

У аўторак Рада Крыму прыняла «дэклярацыю аб незалежнасьці».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG