Два актывісты затрыманыя каля амбасады Расеі ў Менску

Яны праводзілі пікет супраць дзеяньняў Расеі ў Крыме.
Грамадзкія актывісты з Гомеля Дзьмітры Карашкоў і Станіслаў Булай затрыманыя 11 сакавіка каля амбасады Расеі ў Менску за правядзеньне пікету супраць дзеяньняў Расеі ў Крыме.

Як паведаміў БелаПАН актывіст гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Канстанцін Жукоўскі, затрыманыя стаялі каля амбасады з плякатамі: «Пуцін — вораг Украіны і Расеі» і «Пуцін, прэч рукі ад Украіны, няма вайне!».

Дзьмітры Карашкоў пасьпеў паведаміць па тэлефоне, што ён дастаўлены ў УУС Цэнтральнага раёну, пасьля чаго сувязь з ім перарвалася.