Кітай за сувэрэнітэт Украіны

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў тэлефонную размову са старшынём КНР Сі Цзіньпінам і абмеркаваў сытуацыю ва Ўкраіне.
Пра гэта паведаміла прэсавая служба Белага дому.

У часе размовы прэзыдэнт ЗША пацьвердзіў, што стаіць на пазыцыі захаваньня сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны і на тым, каб украінскі народ мог вызначаць сваю будучыню без замежнага ўмяшаньня.

У заяве гаворыцца, што лідэры ЗША і Кітаю пацьвердзілі, што падзяляюць зацікаўленасьць у зьніжэньні напружанасьці і выступаюць за мірнае пераадоленьне спрэчкі паміж Расеяй і Ўкраінай.

Абама і Сі Цзіньпін пагадзіліся ў важнасьці захаваньня прынцыпаў сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці, як у кантэксьце Ўкраіны, так і ў больш шырокім сэнсе функцыянаваньня сыстэмы міжнародных адносінаў.