У Крыме ўжо 4 украінскіх тэлеканалы замянілі расейскімі

У Аўтаномнай Рэспубліцы Крым спыненае эфірнае аналягавае вяшчаньне ўжо трох агульнаўкраінскіх і аднаго крымскага тэлеканалу, на частотах якіх цяпер ідзе вяшчаньне чатырох агульнарасейскіх каналаў.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Украіна .

У прыватнасьці, замест тэлеканалу «Інтэр» у аўтаноміі трансьлюецца канал «НТВ», замест «1 +1» — расейскі «Першы канал», замест «5 каналу» — «Расея 24», а замест Чарнаморскай тэлерадыёкампаніі — «Расея РТР».